Мастацкі пленэр у Нараўцы



Завяршыўся 14 Міжнародны мастацкі пленэр у Нараўцы. Ужо традыцыйным падвядзеннем вынікаў з’яўляецца выстава прац удзельнікаў – сёлета іх было 18 –  з Польшчы, Беларусі, Літвы ды Латвіі. Усяго створана амаль сотня мастацкіх прац.

DSC_8715

Самыя лепшыя былі паказаны ў галерэі імя Тамары Саланевіч. Паводле гайнаўскага мастака Віктара Кабаца, мастацтва ў Нараўчынскай гміне мае свае карані:

– Адзін велізарны корань – гэта Белавежская пушча. Другі – гэта нашыя вёсачкі, старэнькія хаткі. І трэці – людзі, якія запрашаюць да Янова, да Альхоўкі. Можа ім не так цікава, што тут намалявана, але іх цікавіць чалавек, які прыехаў у іхні куток з Любліна, з Беларусі ці з Латвіі.

У выніку сёлетняга пленэру ў прасторы Нараўкі з’явіліся чатыры скульптуры. За апошні летні сезон нараўчанскую галерэю імя Тамары Саланевіч наведала звыш тысячы асобаў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Нараўка

Фота аўтара