„Маёвыя сустрэчы ў Шчытах”



“Гэта нагода да інтэграцыі маладога і старэйшага пакаленняў беларусаў пры песні і музыцы,” – кажа Ігар Лукашук – арганізатар “Маёвых сустрэчаў у Шчытах”. Цыклічная імпрэза, у час якой выступаюць дашкольнікі, моладзевыя групы, а таксама дасведчаныя фальклорныя калектывы, сёлета супала са святам патрона вёскі Святога Мікалая, як адзначае Ігар Лукашук:

– У гэтым годзе атрымалася так, што ў нядзелю маем таксама свята ў вёсцы, у Шчытах. І прыемна, што ўся вёска святкуе разам з намі.

– Вельмі добра, шмат людзей, весела. Цікава паглядзець, адмыслова прыехалі сюды.

– Мэта імпрэзы – сустрэцца ў нядзелю пры музыцы, сямейна правесці час, пагаварыць па-беларуску.

У час “Маёвых сустрэчаў у Шчытах” выступілі калектывы рознага ўзросту. Музычныя групы падрыхтавалі таксама традыцыйныя стравы, якія ацэньвала адмысловае журы.

Мерапрыемства трэці раз арганізуе Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах-Дзенцялове “Шчыты-Звяз”.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара