“Media IC” – аб’яднанне ўкраінскіх журналістаў у Польшчы



Цягам году ў польскай сталіцы дзейнічае аб’яднанне ўкраінскіх журналістаў, якія вымушаныя былі эміграваць пасля падзеяў ва Украіне. У Варшаве яны аб’ядналіся ў арганізацыю “Media IC”, што дапамагае адаптавацца ў новых варунках. Як і большасць эмігрантаў, ніхто з нас не збіраўся сюды ехаць, – заўважае ініцыятар Сяргей Сухабойчанка, больш за тое, ніхто з украінскіх журналістаў-эмігрантаў у Польшчы не здолеў знайсці працу па спецыяльнасці.

– Ніводзін чалавек не ўладкаваўся на працу па спецыяльнасці. І гэта рэальнасць. Займаючыся на розных працах, мы аб’ядналіся, каб стварыць сваю журналісцкую суполку.

Аксана Дзенісюк:

– На некалькіх украінскіх тэлеканалах я раблю сюжэты і прамыя ўключэнні, пішу артыкулі для “ВВС Україна” пра тое, як жывецца ўкраінцам у Польшчы.

Найлепшая форма існавання ў Польшчы – гэта працаваць уласным карэспандэнтам украінскіх выданняў. Але гэта таксама не дае сталага прыбытку, і таму журналісты вымушаныя шукаць іншыя працы і падпрацоўкі.

Больш на гэту тэму ў праекце “Месца для прэсы” а 19.30 паводле беларускага часу, а ў Польшчы – на гадзіну раней.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота u-f.ru