«Мельнічане — вобраз пэўнай вёскі з васьмідзясятых гадоў» (абноўлена)



Захаваў на чорна-белых здымках свет якога ўжо няма. Фотаграфіі Мельніка і яго жыхараў з васьмідзясятых гадоў вокам вядомага польскага фатографа Пятра Цеслі прэзентуе Беластоцкі асяродак культуры. На здымках пабачым першую прыватную краму ў мястэчку, людзі на жніве, вяртанне возам з царквы ды свята Праабражэння на мясцовай Святой гары Грабарцы. Паводле аўтара здымкаў Пятра Цеслі, відаць на іх як хутка змяняецца наш свет.

– Якое сённяшняе дзіця будзе збіраць недаспелыя, зялёныя яблыкі. Яблакі купляюць у крамах. Няма таго свету і вельмі добра. Людзі не могуць увесь час жыць у адным свеце. Ён не быў горшы, толькі іншы. Сённяшняя моладзь не ведае цікавых гісторый.

DSC03243

Пятро Цесля ўраджэнец Варшавы, але з 1980 года звязаны з Мельнікам над Бугам. Многія гады супрацоўнічаў з рознымі рэкламнымі агенцтвамі. Яго здымкі знайшліся між іншым ў кніжках паезіі ксяндза Яна Твардоўскага. Ад некалькіх гадоў большасць часу праводзіць у Мельніку. Выстава “Мельнічане –гісторыя пэўнай вёскі васьмідзясятых гадоў” працуе ў фае Беластоцкага асяродка культуры.

* * *

Беластоцкі асяродак культуры запрашае на выставу фотаздымкаў вядомага польскага фотарэпарцёра і жыхара Мельніка над Бугам Пятра Цеслі. Выстаўка паказвае жыццё мястэчка, яго ваколіцаў і мясцовай грамадскасці з пачатку васьмідзясятых гадоў.

Mielnik-055 fot Piotr Ciesla smll

Mielnik-109-Piotr Ciesla small (1)

Паводле арганізатаркі мерапрыемства Анны Лушынскай з Беластоцкага асяродка культуры, гэтая выстава паказвае як хутка змяняецца наш свет:

— Калі мы стаім ля гэтых фотаздымкаў і бачым, што ў крамах не было тавараў, што на паліцах адна бульбы і цыбуля і гледзячы на ліхтары, мэблю, шалі, то разумеем, што ўсё памянялася а мінула ўсяго дваццаць трыццаць гадоў.

Са здымкаў Пятра Цеслі выяўляецца свет якога ўжо няма – першая прыватная крама ў мястэчку, жніва з возам поўным сена ды мяхамі збожжа і незвычайная прырода надбужанкіх лугоў, дадае Анна Лушынская. Пятро Цесля з фатаграфіяй звязаны з 1980 года. Супрацоўнічаў з многімі рэкламнымі агенцтвамі. Ягоныя здымкі размешчаны між іншым у кніжках паэзіі ксяндза Яна Твардоўскага. Большасць часу фатограф праводзіць у Мельніку.

Выстава адкрыецца сёння ў 18 гадзін у Малой галерэі Беластоцкага асяродка культуры.

Plakat_mielniczanie_sml

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток