Міклашэва гуляла пад беларускую музыку



Чарговую падляшскую вёску, дзе здаўна не праходзіла ніякае культурнае марапрыемства, наведаў Беларускі этнаграфічны фэст „І тут жывуць людзі”. У вёску Міклашэва, што ў Нараўчанскай гміне, прыехалі жыхары з шматлікіх навакольных мясцовасцей.

SONY DSC

Як адзначыў Юры Адамовіч: „Вёскі пусцеюць, а разам з тым – памірае культурнае жыццё. Лепшы прыклад – вёска, у якой жыву.”

– Вёска Скупава амаль вымерла. Як пачнуцца выкацыі ды адпачынкі, зразумела, людзі прыязджаюць, весялей становіцца, нейкія культурніцкія мерапрыемствы праходзяць для дзяцей, для дарослых. Такія фальклорныя сустрэчы не знікнуць так хутка.

На мерапрыемстве, ладжаным Музеем і Асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы, з беларускім рэпертуарам выступіла пяць калектываў.

SONY DSC

Традыцыйна быў прадстаўлены таксама стэнд з беларускай літаратурай ды рукадзеллем.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара