Міжнародны пікнік у Беластоку



Пакаштаваць прысмакаў румынскай, фінскай ды беларускай кухняў можна падачас святкавання Дзён горада Беластока, у межах якіх праходзіць Міжнародны пікнік.

SAM_3066

Перад драматычным тэатрам свае стэнды прадставілі ганаровыя консульствы, сярод іншых, Харватыі, Малдовы ды Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўлены краіны, якія маюць консульствы ў Беластоку, кажа прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі:

– Такіх гарадоў, як Беласток, у Еўропе тысячы, зафункцыянаваць у свядомасці ўсё цяжэй, прабіцца праз плыню рознага кшталту інфармацыі. Консульства з’яўляецца адным з такіх інфармацыйных элементаў.

У Беластоку апрача Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь месцяцца 7 ганаровых консульстваў – Харватыі, Эстоніі, Фінляндыі, Луксембурга, Мальты, Малдовы і Румыніі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара