Мошчы святога Спірыдона на Падляшшы



Жыхары Гайнаўкі маглі першымі на Падляшшы прыкласціся да мошчаў святога Спірыдона.

5

Менавіта з Гайнаўкі пачалася пілігрымка мошчаў па Падляшшы. У сабор святой Тройцы, дзе сабралася шмат вернікаў.

15

Мошчы прывязлі прадстаўнікі грэчэскай праваслаўнай Царквы, Брацтва святых Кірыла і Мяфодзія ды епіскап  Абель. Кажуць вернікі:

– Гасподзь ведае, што нам трэба, таму дзякую, што ён дазволіў падысці да мошчаў.

– Кожны праваслаўны хрысціянін марыць пра тое, каб прыкласціся да святых мошчаў.

– Падышлі разам з дзецьмі да мошчаў святога Спірыдона, памаліліся. Лягчэй на сэрцы стала.  

Сёння, 18 жніўня, мошчы святога Спірыдона з Гайнаўкі перавязуць на Святую гару Грабарку. Там мошчы сустракаць будуць а 17-й гадзіне. Раней, а палове на  15-ю,  мошчы наведаюць Кляшчэлі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара