Motoserce на вуліцах Беластоку



Цэнтр Беластоку ў суботу захапілі байкеры. Побач з ратушай адбывалася свята Motoserce. Яно з’яўляецца найбуйнейшай у Польшчы донарскай кампаніяй, якую арганізуюць байкерскія клубы. Свята пачалося з імшы ў саборы. Затым адбыўся матацыклетны парад па вуліцах Беластоку. Далейшыя мерапрыемствы праходзілі на рынку Касцюшкі. Тут можна было здаць кроў, ці зарэгістравацца ў якасці донара. На рынку Касцюшкі таксама праходзіў рок-канцэрт.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.