“Музыка без засцярог” у Гайнаўцы



Гайнаўская легенда панк-рока „Błękitny Nosorożec”, пераможца апошняга фестывалю „Ракавіска Гайнаўка 2016” гурт “Panta Koina” ды беластоцкі “Ostrov”, які ў сваім рэпертуары мае тэксты на беларускай мове.

dsc_6727

Гэтыя гурты выступілі на канцэрце “Музыка без засцярог”. На думку арганізатара, дырэктара Беларускага музея ў Гайнаўцы Томаша Ціханюка, ідэя мерапрыемства застаецца актуальнай і цікавай:

– Ідэяй гэтых канцэртаў з’яўляецца яднанне публікі і гуртоў, якія спяваюць на польскай і беларускіх мовах. У гэтым годзе таксама будуць польска і беларускамоўныя гурты, такія ж, як і нашая публіка.

Арганізатары заяўляюць, што неўзабаве пройдзе яшчэ адзін канцэрт у рамках сёлетняй 8-й эдыцыі “Музыка без засцярог”. Магчыма, што на гэты раз зайграе гурт з Беларусі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара