На беларуска-літоўскай мяжы выпрабуюць электронную чаргу



Цягам месяца ў пункце пропуску „Каменны Лог”, што ў Ашмянскім раёне, будзе ажыццяўляцца эксперымент па ўвядзенні сістэмы электроннай чаргі.

Новаўвядзенні дазволяць кіроўцам папярэдне браніраваць час уезду транспартнага сродка на тэрыторыю прапускнога пункта, што на думку жыхароў прыпамежнай Гарадзеншчыны, павінна палепшыць умовы перасячэння мяжы ў параўнанні з тымі, якія існуюць цяпер:

– Вельмі шмат праблем з-за таго, што калі выязджаеш з Беларусі і ўязджаеш у Беларусь – гэта выпіска так званых талонаў, у якіх пазначаецца колькі чалвек сядзіць у машыне, якая машына і яго нумар. Кожная машына павінна спыніцца на паўхвіліны-хвіліну і потым паехаць, з-за гэтага з’яўляецца чарга.  

Падрабязная інфармацыя пра парадак браніравання часу ўезду на тэрыторыю  пункта пропуску „Каменны Лог” знаходзіцца на інтэрнэт-старонцы  рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства „Белмытнясервіс”. Кошт паслугі для юрыдычных асобаў складае 20 тысяч 100 беларускіх рублёў, фізычныя асобы ад аплаты – вызваляюцца.

Беларускае Радыё Рацыя