На Беласточчыне плануюць мадэрнізаваць чыгуначныя вакзалы



Мадэрнізацыя падляшскіх чыгуначных вакзалаў. Чатыры вакзалы: у Беластоку, Сямятычах, Бельску Падляшскім і Чаромсе – будуць мадэрнізаваныя. Таварыства PKP абвясціла конкурс на права ажыццяўлення праектных працаў. Галоўная мэта планаваных зменаў – павелічэнне бяспекі пасажыраў і паляпшэнне якасці паслугаў.

Адметна, што ў Бельску Падляшскім пабудуюць так званы інавацыйны сістэмны вакзал. Падобных аб’ектаў у Польшчы цяпер некалькі. Па-першае, вакзал не абнаўляецца, а будуецца цалкам новы будынак. Усе такія вакзалы маюць падобны выгляд, і будуюцца з гатовых элементаў – што прыспешвае працэс будовы і змяншае яе кошт. Пакуль няма нават прыкладных тэрмінаў ажыццяўлення ўсяго запланаванага.

DSC04511

Фота Васіля Кроквы.