На Чарнігаўшчыне пройдзе фэст “Моладзь. Мір. Будучыня”



У Чарнігаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі анансаваная праграма міжнароднага фэсту “Моладзь. Мір. Будучыня”. Фэст мае адбыцца на ўкраіна-беларускай мяжы, блізка Рэпак. З замежных гасцей чакаюцца толькі беларусы.

1506201541

Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

У мінулыя гады фэст “Моладзь. Мір. Будучыня” праводзіўся на Чарнігаўшчыне з абавязковым удзелам расейскіх гасцей. Сёлета з замежнікаў запрошаныя толькі беларусы.

Ідэя сёлятняга фэсту – патрыятычнае выхаванне моладзі, стварэнне магчымасцяў для творчай рэалізацыі, а таксама памежнае супрацоўніцтва ўкраінцаў і беларусаў. Гасцей чакаюць спартовыя спаборніцтвы, майстар-класы і заняткі па арыентаванні на мясцовасці. Акрамя Чарнігава, сярод украінскіх удзельнікаў будуць дэлегаты з Кіева, Вінніцы, Жытоміра, Чаркасаў, Палтавы і Сумаў. Беларусь будзе прадстаўляць маладзёвы актыў Гомельскай вобласці.

Агранізатары абралі для фэста надзвычай маляўнічае месца – “Блакітныя азёры” непадалёк Рэпак, што зусім блізка беларускай мяжы.

Фэст пачынаецца 18 чэрвеня і будзе доўжыцца чатыры дні.

Беларускае Радыё Рацыя, Марцін Война, Украіна

Фота cg.gov.ua