На Падляшшы даследуюць старажытныя могілкі



«Пачаткі хрысціянства на мазавецка-рускім памежжы», – такі праект рэалізуюць археолагі польскага Дзяржаўнага інстытута навук.

У межах гэтага праекта ладзіліся археалагічныя раскопкі непадалёк вёскі Шчыты-Дзенцялова, што на Падляшшы. Там знаходзяцца могілкі з 12-13 стагоддзяў. Мы намагаемся адказаць на пытанне, калі тут з’явілася хрысціянская абраднасць?» – кажа ўдзельнік раскопак Дарыюш Краснадэмбскі:

 — З нашых даследаванняў вынікае, што да канца 12 — пачатку 13 стагоддзя тут яшчэ панавалі паганскія пахавальныя традыцыі. І хоць ужо 200 гадоў і Русь і Мазоўша і Польшча афіцыйна былі ахрышчаныя. Эліты, якія жылі ў Кракаве, Плоцку, Познані, Кіеве, вызнавалі хрысціянства, дык на вясковых тэрыторыях панавалі яшчэ паганскія традыцыі.

Усе археалагічныя знаходкі, пасля апрацоўкі навукоўцамі, трапяць у Падляшскі музей у Беластоку.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя