На Падляшшы гучыць беларускае слова



У вёсцы Трасцянка, што ў гміне Нарва, прайшоў “Пікнік беларускага слова”. Тут можна было сустрэцца з беларускімі літаратарамі Беласточчыны і паслухаць іх творы.

CIMG3508

Як кажа Барбара Гаральчук, аўтарка кнігі, прысвечанай Бежанству 1915 году, важна, што людзі сустракаюцца ў час такіх імпрэзаў:

– Людзі сустракаюцца на такіх імпэзах і гавораць пра сваю творчасць, мары, выказваюць свае думкі. Інакш усё адбываецца на афіцыйных мерапрыемствах. Я люблю быць з людзьмі, бо яны натхняюць мяне.

На “Пікнік беларускага слова” у Трасцянку завітаў і вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч.

CIMG3609

Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць ужывую паслухаць яго песні.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара