На Падляшшы можна паглядзець тэатр пад адкрытым небам



Па Падляшшы пачаў падарожжа міжнародны тэатральны фестываль „Вэртэп”. Ужо сёмы раз у невялікую мясціну Беласточчыны прыехалі тэатральныя групы з Польшчы ды Скандынавіі.

DSC07705

Першы дзень фестывалю прайшоў у амфітэатры ў Старым Двары каля Семяноўкі.

Як падкрэслівае арганізатар фестывалю Дарыюш Скібінскі, „Вертэп” прывучае людзей да тэатра і знаёміць іх з гэтым відам мастацтва:

– Зала такая абавязваючая, бо часамі чалавек сціскаецца, а калі непрызвычаены, то па-рознаму бывае. Я гэта разумею, таму гэта атмасфера прызвычайвае людзей да чагосьці такога як тэатр. На свеце заўсёды і паўсюдна так ёсць у жыцці, што добра з’есці штосьці смачнае, добра выпіць штосьці цудоўнае, але галаву таксама трэба нечым насыціць.

Спектаклі ў межах фестывалю можна будзе паглядзець у нядзелю ў Кляшчэлях. „Вертэп” працягнецца ў наступныя выходныя.

Тэатральныя выступы на прыродзе таксама пабачаць жыхары і госці Гайнаўкі, Палічнай ды Нарвы. Фестываль завершыцца ў Беластоку.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара