На Падляшшы прайшлі міжнародныя спаборніцтвы касцоў



Касцы з усёй Еўропы з’ехаліся на “Баброўскія сенакосы”, што праходзілі на Падляшшы. Гэта свята ўсіх, хто выкошвае лугі над Бобрай, спрыяе такім чынам прыродзе і падтрымлівае даўнюю традыцыю. У час мерапрыемства касцы з Беларусі, Бельгіі, Чэхіі і Канады змагаліся за званне чэмпіёна свету ў касьбе. Кожны ўдзельнік павінен быў як найбольш хутка скасіць сто метраў багністага лугу:

– Цяжка, вельмі цяжка…

– Цягам ужо 10 гадоў прыязджаем сюды і прымаем удзел. Мы самі з вёскі, таму часам трэба то бычку падкасіць, то карове. У вёсцы ўсе дзяўчаты ўмеюць касіць.

– У кожнага свая каса, свая тэхніка кашэння. І кожны, мабыць, узяўшы касу, мусіць зліцца з ёй у адно цэлае. Тады вынік будзе якасным. І як можна пабачыць, незаўсёды патрэбна нейкая хуткасць, найлепш і найперш – якасць.

– Гэта даўняя традыцыя ручной касьбы забалочаных лугоў адраджаецца цягам ужо 14 гадоў на міжнародных спаборніцтвах “Баброўскія сенакосы”.

Рэдкія віды птушак, якія жывуць у надбаброўскіх лугах, селяцца толькі ў невысокай траве. Мерапрыемства “Баброўскія сенакосы”  падтрымлівае традыцыю кашэння лугоў і заахвочвае да актыўнай аховы балотаў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі