На Падляшшы прайшоў фэст „І тут жывуць людзі”



У вёсцы Волька, што ў Чыжоўскай гміне, адбыўся этнаграфічны фэст „І тут жывуць людзі”.

racinieuski_i_tut_zyvuc_ludzi_4

Перад жыхарамі Волькі выступілі беларускія калектывы з Беласточчыны, кажа Марыюш Харужы з калектыву „Калінка”:

– Мушу сказаць, што жыхары захоплены гэтым мерапрыемствам, яны хочуць гуляць, хочуць спяваць з намі – ў нас ды ў іх сэрца радуецца. Бачу, што нас, а таксама іншыя калектывы, прымаюць вельмі добра. Калі нас прымаюць вельмі добра, то нам таксама вельмі добра спяваецца, танцуецца. Мы даем ад сябе ўсё, што можам, сэрца аддаем, таму мы сюды і прыехалі.

Апрача выступаў на фэсце таксама былі прэзентаваныя беларускія выданні і вырабы майстроў.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара