На Падляшшы працягваюцца „Падляшскія сустрэчы”



У рамках Міжнароднага фестывалю фальклору  „Падляшскія сустрэчы” Бельск-Падляшскі наведалі народныя калектывы з розных краін свету. Можна было пазнаёміцца з фальклорам нават з Грэцыі ды Перу.

DSC_2578

“Наш фестываль ужо добра вядомы як публіцы, так і выступоўцам,” – ганарыцца дырэктар Міжнароднага фестывалю фальклору  „Падляшскія сустрэчы” Міраслаў Шыманьскі:

– Хочам пазнаваць розныя культуры. Стараемся, каб на нашым фестывалі былі калектывы са ўсяго свету. У нас выступалі калектывы з Украіны, Беларусі, Бразіліі, Тайваня, Мексікі.

Сёння, 31 ліпеня, мерапрыемства наведае Высокае Мазавецкае, ды Шэпетова. 1 жніўня – Цехановец.

DSC_2568

Сёлетні, 10 Міжнародны фестываль фальклору  „Падляшскія сустрэчы”, завяршыць гала-канцэрт у Браньску, які пройдзе 2 жніўня. Пачатак а 17-й гадзіне.

DSC_2567

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара