На ўкраінска-беларускім сумежжы палаюць лясы



Беларускія пажарныя пры дапамозе ўкраінскіх калегаў спрабуюць лакалізаваць агонь.

Пажары распачаліся ў “Палескім лесгасе”, што ў Берасцейскай вобласці, у трох кіламетрах ад беларуска-украінскай мяжы. Па хуткім часе агонь пайшоў ў бок Украіны. У зону пажара выехалі ўсе наяўныя пажарныя экіпажы з Давід-Гарадка.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што ў раёне ўзгарання няма крыніцаў вады для помпаў пажарных машын. Для эканоміі часу кіраўніцтва Луцкага пажарнага атраду дазволіла беларускім калегам набіраць ваду ў вадаёмах памежнага Ракітнеўскага раёна, што ў Ровенскай вобласці. Украінскія памежнікі стварылі “зялёны калідор” для пажарных машын з беларускімі нумарамі.

https://www.youtube.com/watch?v=S9_V02ZCWZU&feature=youtu.be

З прычыны пажарнай небяспекі лясы Берасцейшчыны па-ранейшаму закрытыя для наведвання. Парушальнікам пагражае штраф да дваццаці пяці базавых велічынь.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя