На Валыні працягваюцца “бурштынавыя войны”



На Валыні, у памежных з Беларуссю раёнах, па-ранейшаму віруюць b. Украінская міліцыя спрабуе прыпыніць нелегальную здабычу бурштыну, незаконныя здабытчыкі ўсяляк блакуюць спробы праваахоўнікаў ім перашкодзіць. Супрацьстаянне міліцыі і браканьераў усё часцей даходзіць да адкрытых канфліктаў.

З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Чарговая спроба ўкраінскай міліцыі разагнаць лагер нелегальных здабытчыкаў бурштыну ў Маневіцкім раёне, што на Валыні, скончылася канфліктам. Бурштынакапальнікі перакрылі міжнародную трасу Кіеў-Варшава. Браканьеры патрабавалі легалізаваць іх занятак, а таксама пакараць тых праваахоўнікаў, якія вымантачваюць з іх хабары за дазвол займацца нелегальнай здабычай.

У Маневіцкі раён Валыні былі сцягнутыя спецыяльныя часткі міліцыі і Нацыянальнай гвардзіі. Блакада міжнароднай трасы пратрывала ўсяго 20 хвілінаў. У раён падцягваюцца дадатковыя міліцэйскія часткі.

Валынь традыцыйна лічыцца дэпрэсіўным рэгіёнам Украіны. Нелегальная здабыча бурштыну ў некаторых валынскіх раёнах – ці не адзіны сродак існавання.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя