Набліжаецца VIII З’езд выпускнікоў Бельскага белліцэя



23, 24 і 25-га верасня ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім адбудзецца VIII З’езд выпускнікоў.

DSC_8509

“З’езд чакае выпускнікоў усіх гадоў навучання,” – паясняе старшыня Арганізацыйнага камітэта VIII З’езд выпускнікоў Анна Шкода:

– Сардэчна запрашаю ўсіх на З’езд выпускнікоў, які адбудзецца 23-25 верасня гэтага года. Чакаем усіх – і тых, хто скончыў наш ліцэй даўно, і зусім нядаўна.

У  час з’езду  адбудзецца выстава прац выпускніка Бельскага белліцэя мастака Міраслава Здрайкоўскага. Сябры камітэта просяць перадаваць інфармацыю пра з’езд ды дасылаць прапановы наконт праграмы мерапрыемства. Кантакт ды падрабязнасці на сайце школы –  www.lozbjn.edu.pl .

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі

Фота аўтара