“Накармі Расею!”



IT-шнікі па-свойму адрэагавалі на знішчэнне ў Расейскай Федэрацыі забароненых прадуктаў харчавання. Ва ўкраінскім Сеціве набывае папулярнасць новая гульня “Накармі Расею!”.

– Указ Уладзіміра Пуціна пра знішчэнне забароненых прадуктаў спарадзіў у Сеціве процьму фотажабаў, мэмаў і карыкатур. Гульня “Накармі Расею!” відавочна зроблена ў працяг тэмы.

Новая гульня з’яўлецца рэмэйкам  папулярнай напрыканцы 80-х гадоў электроннай цацкі “Ну, пачакай!”, дзе воўк з вядомага савецкага мультфільма ловіць кошыкам яйкі. Толькі цяпер замест воўка ў цэнтры кадра – барадаты мужчына з сумным тварам, які ловіць забароненыя сыры, мяса, садавіну і гародніну. Кіраванне гульнёй ажыццяўляецца пры дапамозе чатырох кнопак, прытым галоўная задача – уратаваць забароненыя прадукты харчавання.

https://www.youtube.com/watch?v=CjFub95U1GA&feature=youtu.be

Пакуль невядома, ці трапіць новая кампутарная гульня пад чарговыя санкцыі Уладзіміра Пуціна.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя