Народны фэст “Крыначка” у Гайнаўцы



Беларуская песня ў выкананні дзясяткаў калектываў з Падляшша і Беларусі прагучала ў Амфітэатры ў Гайнаўцы. Нагодай паказаць народныя, але таксама і эстрадныя калектывы стаў Беларускі народны фэст “Крыначка”.

DSC_8825

“Гэта ўжо мясцовая традыцыя,” – кажа Марыя Сапежынская з гайнаўскага хору “Рэха Пушчы”:

– Калісьці, калі яшчэ не было амфітэатру, мы выступалі на розных пляцах, але заўсёды гэта было звязана з Крыначкаю. Таму фэст так і называецца. Найперш мы молімся ў царкве. Вельмі добра, што такая імпрэза існуе. Хочацца, каб людзі адчувалі, што гэта – свята.

Фэст “Крыначка” прыцягвае жыхароў Гайнаўкі ўсіх узростаў.  Галоўным аргнізатарам мерапрыемства выступае Беларускае грамадска-культурнае таварыства.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара