«Наша кулінарная спадчына»



Кіндзюкі, бульбяныя кішкі, квашаныя агуркі ды настойкі — кожны, хто шукае арыгінальны смак павінен паўдзельнічаць у падобны кулінарным конкурсе. У Беластоку мясцовыя вытворцы прэзентавалі свае стравы ў конкурсе «Наша кулінарная спадчына».

За лепшы смак Падляшша спаборнічалі 80 страў з усяго ваяводства. Традыцыйнае абрадавае цеста — каравай — у чарговы раз прывезла з сабой Гэлена Датчук з Каралеўскай Машчоны:

— Я трэці раз прыехала з караваем. У першы год мне ўдалося заняць першае месца, другі раз я была намінаваная на «Жанчужыну-2016». У нашай гміне мы гатуем такія традыцыйныя стравы штодня, бо яны вельмі здаровыя.

 Конкурс «Наша кулінарная спадчына» арганізуе Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства. У конкурсе перамагаюць стравы, прыгатаваныя згодна з мясцовай традыцыяй. Пераможцы будуць прэзентаваць свае вырабы на агульнапольскім конкурсе «Жамчужына 2017».

Поўны матэрыял слухайцке ў далучаным аўдыёфайле:

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара