“Нашыя песні” ў Бельску Падляшскім



Падчас мерапрыемства перад бельскай публікай выступілі мясцовыя выканаўцы, якія спяваюць песні на польскай, беларускай і ўкраінскай мовах. Сярод іх быў тэрцэт “Астэрыя”, які выканаў песню “Абдымі мяне” з рэпертуару гурта “Navi”.

cimg6800

Кажа сябра тэрцэту Аляксандра Варшыцкая:

– Я ўжо некалькі гадоў прымаю ўдзел, як арганізатар і як удзельнік “Бардаўскай восені”. Думаю, што адтуль узялося натхненне, трэба шчыра сказаць, што “Navi” паказвае вельмі высокі ўзровень. Не ведаю, як у нас атрымалася, але мы былі вельмі радыя, што маглі праспяваць гэтую песню. Яна вельмі нам спадабалася, увогуле “Navi” мае вельмі цікавыя песні, вельмі любім гэты гурт.

Апрача бельскіх калектываў, таксама выступіў гурт “Аморфас” з Сямятыч. Арганізатарамі “Нашых песень” сталі Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі  ў Бельску Падляшскім і Фонд праваслаўных дамоў Варшаўска-Бельскай епархіі.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара