Нацменшасці Падляшша прэзентавалі ў Беластоку свае дасягненні



Ва Управе Падляшскага ваяводства ў межах фестывалю культураў ужо дзявяты раз нацыянальныя меншасці прадставілі  сваю культуру і мастацкія дасягненні.

Як падкрэслівае каардынатарка мерапрыемства Катажына Андрышэвска з Пачатковай школы №12 імя Зыгмунта Глогера ў Беластоку, фестываль перш за ўсё скіраваны на маладых людзей.

— Беласток як горад мае сваю «Вялікую актаву культураў» якая скіраваная больш на дарослых, а мы запаўняем такі, на мой погляд, прабел для дзяцей і моладзі, ладзячы такі міжшкольны, ваяводскі, рэгіянальны фестываль культураў скіраваны на дзяцей і моладзь нашага ваяводства і рэгіёну.

 

У будынку Ваяводскай управы выстаўленыя беларускія стэнды падрыхтаваныя Непублічнай школай ім. св. Кірыла і Мяфодзія, а таксама Школай з Гарадка.

Фестываль прайшоў пад патранатам Падляшскага ваяводы, Падляшскага маршалка, прэзідэнта Беластока ды Падляшскай кураторыі асветы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя