Навагодні Бег Тура



Бельск-Падляшскі мае новае спартыўнае мерапрыемства – “Навагодні Бег Тура”. 70 ахвотнікаў з Бельска, Гайнаўкі ды іншых мясцовасцяў у першы дзень 2016 года сустрэліся ля бельскай Ратушы.

DSC_4924

Адтуль пераехалі ў суседнюю вёску Галоды, каб пераадолець дыстанцыю 10 кіламетраў. Пераможцам стаў Даніель Якімюк:

– 37 хвілін 28 секунд. Я пабіў свой уласны рэкорд.

Ініцыятарам “Навагодняга Бегу Тура” з’яўляецца мясцовая арганізацыя “Бельская роварная ініцыятыва”, якая прамуе спартыўны лад жыцця. Гэта чарговае такога кшталту мерапрыемства, якое ўвялі яны ў каляндар жыцця горада Бельска-Падляшскага.

Давід Гайко, Беларускага Радыё Рацыя

Фота аўтара