Навагодняя сустрэча мітрапаліта Савы



Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава сустрэўся з прадстаўнікамі праваслаўнага асяроддзя: духавенствам, прадстаўнікамі органаў мясцовага самакіравання, установаў культуры, адукацыі, прадпрымальнікамі.

Святочна-навагодняя сустрэча адбылася ў Орлі. На думку мітрапаліта Савы гэтая сустрэча з’яўляецца важнай і патрэбнай падзеяй у жыцці нашага праваслаўнага асяроддзя:

— Непасрэдны кантакт дае нам магчымасць даведацца таксама пра праблемы. Мы сустракаемся з людзьмі з гэтых мясцінаў, якія робяць свой унёсак у будаванне здаровага жыцця, здаровага грамадства, якія працуюць на карысць гэтага рэгіёна, і такім чынам працуюць на карысць усёй Айчыны.

Мітрапаліт Сава падвёў найважнейшыя падзеі з жыцця праваслаўнай Царквы ў Польшчы. На сустрэчы прысутнічаў таксама епіскап сямятыцкі Юры. Навагоднія сустрэчы ладзяцца з 1999 года. Кожны раз у іншай гміне.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя  

Фота аўтара