Ноч музеяў з беларускай выцінанкай



У музеі што ў Бельскай ратушы адкрылася выстава прац «Мая гісторыя», аўтарства беларускай майстрыцы па выцінанцы, Вольгі Бабурынай. Прадстаўленыя працы гэта зварот у гісторыю маёй краіны Вольга Бабурына:

На гэтай выставе можна пабачыць 25 прац. Нельга сказаць, што тут дакладна гісторыя, якая датычыць толькі мяне, гэта гісторыя маёй краіны і асэнсаванне гэтай гісторыі. Прычым я хацела спалучыць менавіта беларускую традыцыйную выцінанку, беларускую традыцыйную сімволіку з графічнасцю і з некаторымі з выяваў дзеючых гістарычных асобаў: князь Вітаўт, Гедымін, Кейстут, Жыгімонт Аўгуст, з жаноцкіх вобразаў — Соф′я Гальшанская, Бона Сфорца, Барбара Радзівіл.  

Акрамя адкрыцця выставы адбыліся майстар-класы па выцінанцы, якія вяла якраз Вольга Бабурына. Выстава «Мая гісторыя» у Бельскай ратушы будзе адкрытая да 31 жніўня.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск