Новае мабільнае прыкладанне дапаможа перасекчы польскую мяжу



Новая праграма для мабільных тэлефонаў дапаможа паломнікам і падарожнікам, якія перасякаюць польскую мяжу. Польскія мытнікі і памежнікі падрыхтавалі адмыслова на Сусветныя дні моладзі праграму для мабільных тэлефонаў Asystent Granica.

N5PktkqTURBXy8wNjYxN2QzNmQwMWExZDkyNWUwYzk5OWZjMDE3OTIyOC5qcGVnk5UDABvNAyDNAcKTBc0DFM0BvJUH2TIvcHVsc2Ntcy9NREFfLzE0MGIxY2ZlN2YwYWM1MmVkYzAxMGQ3MDk3OGU4NGJlLnBuZwDCAA

Гэта віртуальны гід па дарожных, чыгуначных,  марскіх, паветраных і пешаходных памежных пераходах. Дзякуючы гэтай праграме падарожнік перад планаваным выездам або ўездам у Польшчу можа віртуальна наведаць любы памежны пераход, кажа Павел Юрэк з групы па справах медыя ў Бюро камунікацыі і прамоцыі польскага Міністэрства фінансаў.

— Карыстальнік такім чынам даведаецца, як будзе выглядаць мытны  і памежны кантроль, якія дакументы патрэбныя, а таксама пра актуальныя ліміты правозу тавараў у багажы ды азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй на выбраным памежным пераходзе.

Праграму можна сцягнуць з сайта granica.gov.pl.

Праграма Asystent Granica змяшчае таксама прыдатныя звесткі для паломнікаў, якія збіраюцца на Сусветныя дні моладзі ў Кракаве.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток