Новага беларускага консула чакаюць у Беластоку пасля 20 ліпеня



Новы генеральны консул Рэспублікі Беларусь Ала Фёдарава зможа прыехаць у Беласток толькі пасля 20-га ліпеня. Як паведаміў генеральны консул Аляксандр Берабеня, які сыходзіць з гэтай пасады, усе новапрызначаныя ў чэрвені дыпламаты да 18-га ліпеня праходзяць абвучэнне ў Менску.

– Да 18 ліпеня яна будзе на вучобе, а далей таксама бюракратычныя справы – польскую візу трэба атрымаць, каб уехаць у краіну, віза дыпламатычная, можа за 2 дні будзе выдадзена, тут ужо як польскі бок, як міністэрства на тое паглядзіць і ў якім тэрміне выдасць дазвол.

Аляксандр Берабеня працаваў генеральным консулам у Беластоку з 2010-га году. Раней ён быў саветнікам пасольства Беларусі ў Варшаве, а таксама віцэ-консулам у Гданьску.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя