Новая спартовая пляцоўка для вучняў бельскай „Тройкі”



Вучні бельскай “Тройкі” атрымалі новую спартовую пляцоўку. Пры Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы №3 у Бельску-Падляшскім адкрылася новая шматфункцыйная спартовая пляцоўка. “Гэта інвестыцыя стала магчымай, дзякуючы першаму этапу праграмы “грамадзянскі бюджэт”, –  прыгадвае бурмістр Бельска-Падляшскага Яраслаў Бароўскі:

– Гэта першая інвестыцыя з грамадзянскага бюджэту, якая была перагаласованая ў 2014 годзе. У 2015 годзе мы гэтую інвестыцыю правялі. Ёсць людзі, якія ўмеюць працаваць з вучнямі, але не было патрэбнай базы. Думаю, што гэта пляцоўка дапаможа дасягаць лепшых вынікаў.

Агульны кошт інвестыцыйнага праекту склаў 620 тысяч польскіх злотых. Сучаснай пляцоўкай будуць карыстацца ў першую чаргу вучні “Тройкі”, але з 17-ай гадзіны пляцоўка будзе даступнай усім мясцовым жыхарам.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара