“Новыя ілюстрацыі”: Лявон Тарасэвіч і Малгажата Дзмітрук



Працы Лявона Тарасэвіча і Малгажаты Дзмітрук у незвычайнай прасторы „Электроўня” Галерэі „Арсенал” у Беластоку. Тут адкрылася мультымедыйная выстава “Новыя ілюстрацыі”. Тэма выставы – складаныя і неадназначныя адносіны паміж мастацтвам і рознымі дысцыплінамі навукі і літаратуры, філасофіяй, тэатрам, кіно і модай.

Кажа адна з арганізатараў выставы Ядвіга Савіцкая:

– У экспазіцыі выстаўлена праца Лявона Тарасэвіча, якая прысвечана Сакрату Яновічу. Гэтая праца глыбокая, заглыбленая ў гісторыю, культуру, у ёй ёсць узаемная павага аднаго творцы да другога. Маем таксама пейзажы і Лявона Тасэвіча, і Малгажаты Дзмітрук, хоць гэта два зусім розныя пейзажы. Што нас радуе, што выстава мае мясцовае паходжанне, што яна адсюль.

Выстава “Новыя ілюстрацыі” мае і адукацыйны аспект, выклікае новыя і больш інтуітывныя інтэпрэтацыі, а таксама правакуе да сваіх уласных эксперыментаў.

Выставу можна наведваць да 18 жніўня у Беластоку. Галерэя „Арсенал” „Электроўня”. Уваход вольны.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя