Орля ўшанавала памяць габрэяў



У мясцовай сінагозе адзначылі 73-гадавіну гібелі арлянскіх габрэяў. Мерапрыемства прымеркаванае да падзеяў 3 лістапада 1942 году, калі нацысты ліквідавалі арлянскае гета, а  мясцовых габрэяў вывезлі ў канцлагер у Трэблінцы.

Удзельнікі сённяшняга мерапрыемства супольна  прачыталі таксама на габрэйскіх моглках псальмы, ды імёны і прозвішчы загінуўшых. “Прыемна бачыць, што ў Орлі шануецца гісторыю”, – кажа сустаршыня Сяброў габрэйскай культуры ў Беластоку Дарыюш Шада-Бажышкоўскі:

– Няма будучыні без мінулага. Такая ёсць праўда. Мы павінны памятаць. Што тычыцца Орлі, узрушае мяне тое, што фармальна заініцыяванае ў мінулым годзе акцыя памяці, аказалася зернем, якое трапіла на ўрадлівую глебу. І памяць не знікае. Узрушае мяне тое, што робіць Таварыства сяброў Арлянскай зямлі. Узрушае, што робяць выдатныя настаўнікі арлянскай школы. І моладзь, якая шмат робіць, каб мінуўшчына, не перашкаджана, а дапамагала думаць аб будучыні.

У час ушанавання памяці гібелі орлянскіх габрэяў у сінагозе выступіў таксама музычны гурт  Młoda Folkrew, а ў Комплексе школ у Орлі паказалі фільм  Юркі Каліны „Курапаткі паляцелі”.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.