“Ostrov” заспявае на “Mam Talent” па-беларуску



Беластоцкі рок-гурт “Ostrov” прыняў удзел у польскай праграме-шоў “Mam Talent”. Гурт спявае на польскай і беларускай мовах. 17 кастрычніка ў 20 гадзінаў пачынаецца праграма тэлеканалу TVN “Mam Talent”, дзе будзе можна паглядзець песню ў іх выкананні.

1214

“Мы заспявалі песню па-беларуску,” – кажа лідар гурта Андрэй Паплаўскі – беларус з падляшскага Гарадка:

– Гэта песня гурта “Грамада” “Ой, бяда”, але мы адзначылі, што гэта кавер у нашым выкананні. Гэта як гуралы, кашубы спяваць сваёй мовай, і мы гэта зрабілі па-свойму. Але гэта ў нас адбываецца натуральна. Мне здаецца, яны ўбачылі тую натуральнасць. Мы ехалі туды з поўнай свядомасцю, што спяваем па-беларуску.

У польскіх праграмах-шоў талентаў апошнім часам можна было ўжо пабачыць і пачуць беларусаў з Падляшша – Сямейнае Трыо з Макаўкі і Рэнату Тушынскую з Гайнаўкі.

DSC_9616

Выступ гурта “Ostrov” у Гайнаўцы на канцэрце „Музыка без засцярог”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.