Пабачыла свет кніга Евы Крыхняк пра габрэяў Беласточчыны



Кніга ўраджэнкі Саколкі Евы Крыхняк „Габрэйская асвета і культура на Беласточчыне міжваеннага перыяду і яе знішчэнне ў час Другой сусветнай вайны” абапіраецца на архіўныя дакументы, а таксама ўнікальныя сведчанні габрэяў з Саколкі, якія выратаваліся ад нацыстаў.

dsc04249

Гэта першая кніга, якая адкрывае свет яўрэяў гэтага гарадка:

– Я вельмі эмацыйна падышла да гэтай кнігі, мне хацелася, каб яна дайшла да як мага болшай колькасці чытачоў.

Кніжка Евы Крыхняк выйдзе таксама ў перакладзе на англійскую мову. Гэта магчыма дзякуючы сакальшчанскай габрэйкі, якая сёння жыве ў ЗША.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара