Пачалася разборка беластоцкага аўтавакзала



Стары будынак мусіў быць разбурану яшчэ ў кастрычніку, аднак з увагі на праблемы з эколагамі працы пачаліся ў палове сакавіка. Цяпер работнікі працуюць унутры будынка і дэмантуюць вокны. Неўзабаве пачнецца разборка даху, а потым руйнаванне сценаў будынка.

Жыхары Беластока не шкадуюць старога будынку – паводле большасці ад нейкага часу аб’ект папаў у заняпад:

Рамонт аўтавакзала працягнецца да канца кастрычніка. На месцы старога стане новы двухпавярховы аб’ект з касамі, залай чакання і бюро аўтобусных кампаніяў.

У сакавіку 2018 года на тэрыторыі аўтавакзала ўзнікнуць таксама два гандлёвыя цэнтры.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара