Пачалася вялікая „Маёўка ў Белавежы”



Інаўгурацыяй цыкла мерапрыемстваў стала фотавыстава Паўла Тадэйкі „Нарва – рака вобразаў”, якая пачала працу ў Белавежскім асяродку культуры.

Як адзначыла яго дырэктарка Катажына Туросенская-Дурлік, праграма сёлетняй „Маёўкі ў Белавежы” будзе разнастайная.

– Пачынаем яе з заканчэннем велікодных святаў, а завершым – з заканчэннем траўня. Пачалі мы яе вернісажам фотавыставы Паўла Тадэйкі. Фантастычны канцэрт падсумуе ўсю нашую маёўку. 27 траўня ў зале кінатэатра “Зубр” Анна Станкевіч і Януш Стробель – джазавая музыка ў найлепшым выкананні.  І ўсё гэта бясплатна, каб і жыхары Белавежы, і яе госці мелі цікавую праграму.

Дакладную праграму „Маёўкі ў Белавежы” можна знайсці на Facebooku Белавежскага асяродка культуры.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя