Пачатковая школа ў Арэшкаве адзначыла 50-годдзе



Пачатковая школа ў Арэшкаве, што на Гайнаўшчыне, адзначыла сваё 50-годдзе.  Навучальная ўстанова была пабудаваная ў 1966 годзе падчас агульнапольскай акцыі святкавання 1000-годдзя Польскай Дзяржавы. У 2011 годзе школа аказалася пад пагрозай закрыцця. Пасля змагання бацькоў і дзякуючы Фонду Кая школа стала першай у Гайнаўскім павеце непублічнай пачатковай школай.

IMG_20160619_125706

“Гэта двайное свята для нашай школы”, – кажа дырэктарка непублічнай пачатковай школы ў Арэшкаве Тамара Крайнік:

– Для нас самае галоўнае, каб змаглі сустрэцца былыя настаўнікі і вучні нашай школы. Каб яны маглі паразмаўляць, падзяліцца ўспамінамі, пафатаграфавацца.

У нядзелю, 19 чэрвеня, у будынку Арэшкаўскай “тысячагодкі” сустрэліся былыя і цяперашнія настаўнікі, а таксама выпускнікі.

Цяпер у Арэшкаўскай школе вучыцца дзевятнаццаць вучняў. Васямнаццаць з іх вывучаюць беларускую мову.

Цалкам гукавы рэпартаж з падзеі:

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Арэшкава

Фота аўтара