Пачатковая школа ў Нараўцы надалей носіць імя Ваўкавыцкага



Пакінуць ці змяніць патрона Пачатковай школы ў Нараўцы – гэта стала адным з пунктаў пасяджэння Рады гміны Нараўка.

DSC_8146

Радным дадзены былі толькі дзве прапановы: Пачатковая школа ў Нараўцы імя Аляксандра Ваўкавыцкага або Пачатковая школа ў Нараўцы. Радныя скрытым галасаваннем вырашылі пакінуць школе імя Аляксандра Ваўкавыцкага.

“Рашэнне рады апярэдзілі кансультацыі з бацькамі ды настаўнікамі,” – кажа дырэктарка Комплекса школ у Нараўцы Марыя Леўша:

– Паважаем рашэнні Рады гміны і бацькоў. Пабачым, што прынясе нам час, як паўплывае гэта на выбар нашай школы, на тых асоб, якія вельмі кепска гаварылі пра нашу школу і нашага патрона. Вельмі шмат негатыўнай інфармацыі прыходзіла на мэйл школы.

Аляксандр Ваўкавыцкі – настаўнік і арганізатар беларускага школьніцтва ў Нараўцы. Быў расстраляны 17 красавіка 1945 года аддзелам польскага ўзброенага падполля за быццам бы камуністычную дзейнасць. Інстытут нацыянальнай памяці ў Беластоку не знайшоў доказаў такой дзейнасці. У дзяржаўным архіве ў Беластоку ёсць дакументы, якія сцвярджаюць, што Аляксандр Ваўкавыцкі склаў заяву на сяброўства ў Польскай Рабочай партыі ў канцы снежня 1944 года, партыйны білет атрымаў 15 красавіка 1945 года.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара