Пачаўся фестываль «Ператоча-2016»



На Падляшшы, у Белавежы, пачаўся фестываль Белавежскія мастацкія інтэграцыі «Ператоча 2016».

Галоўная мэта мерапрыемства — прэзентацыя культураў нацыяў, якія пражываюць або пражывалі на тэрыторыі Белавежскай пушчы. У час першай канцэртнай вечарыны сябе паказалі выступоўцы з Польшчы, Літвы ды Беларусі — агулам сем калектываў, з якіх чатыры поўнасцю або часткова прэзентавалі беларускую культуру. Сярод іх быў калектыў «Ручаёк». Кажа ўдзельніца калектыву Марыя Руско:

— Думаю, што спявалі як умелі. Мы ў сябе — мы гаспадары і нам вельмі прыемна бачыць столькі людзей, што тут сабраліся: у турыстаў і тутэйшых, і з іншых краінаў. Я думаю мы даем радасць іншым, якія слухаюць і мы з душой спяваем: для людзей ад душы. 

Сёння а 18.00 на «Ператочы» пачнецца чарговая канцэртная вечарына. Сярод шасці будуць гарадзенскія — «Гарадніца» ды «Белыя росы».

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара