Пачаўся ХХІІІ фестываль „Беларускі абрад на сцэне”



Пачаўся ХХІІІ фестываль „Беларускі абрад на сцэне”. Гэта нагода, каб прыгадаць часта забытыя ўжо традыцыі і звычаі беларусаў Падляшша. Расказы, пастаноўкі і песні можна пачуць у выканні носьбітаў беларуска культуры рознага ўзросту.

Кажа старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Янка Сычэўскі:

— Першыя мерапрыемствы мы праводзім у Беластоку на такой аснове, што пабачце тут. І пачынаем асноўнае мерапрыемства — вельмі важнае для вытокаў нашай культуры, для нашых традыцый, для нашай мовы. Мы падкрэсліваем, дацэньваем і паказваем, што тут ёсць карані беларускасці.

Сёлета беларускія калектывы выступяць таксама ў іншых мястэчках Падляшша, як Гайнаўка ці Дубічы царкоўныя.

Фестываль „Беларускі абрад на сцэне” ладзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток