Пад Беластокам: танкі, гарматы ды жаўнеры розных эпохаў



Танкі, гарматы,, кавалерыя і мноства жаўнераў розных эпохаў. У Агароднічках пад Беластокам праходзіць пяты ваенны пікнік “Місія ўсход”.

DSC05934

На шасцідзесяці гектарах раскінуцца польскія атрады з 16-га стагоддзя, савецкія і нямецкія войскі, амерыканскія групы але таксама вікінгі і славянскія полкі.

Разам 40 рэканструкцыйных групаў.

„У гэтым годзе прыехалі таксама ўдзельнікі з Усходняй Еўропы”, – кажа арганізатар мерапрыемства Артур Янкоўскі.

– Маем групы з Беларусі, маем групы з Расеі, маем групы з Літвы. Маем рэканструктараў з Польшчы, але якія дэманструюць расейскі спецназ. А група з Беларусі  паказваюць адважнае Войска польскае.

У праграме пікніку таксама паездка танкам ды іншымі ваеннымі машынамі, турнір ASG і рэканструкцыі чачэнскіх бітваў.

https://www.youtube.com/watch?v=BIiSBy_vuyk&feature=youtu.be

Вайсковыя групы з ахвотаю раскажуць пра гісторыю сваіх атрадаў.

Кожны можа набыць таксама вайсковую ежу, мундзіры ды рыштунак з розных эпохаў.

Пікнік у Агароднічках працягваецца да нядзелі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Аляксея Трубкіна