Падляшша наведаў хор «Adventus»



У Орлі прайшоў канцэрт жаночага камеральнага хору «Adventus». У рэпертуары  хору рэлігійныя песні розных эпох. Хор дзейнічае з 2012 года пры Вышэйшай тэалагічна-гуманістычнай школе ў Лясной Падкове. Складаюць яго вернікі Царквы Хрысціян Адвэнтыстаў Сёмага Дня. Канцэрт вяла ды чытала рэлігійную паэзію польская акцёрка Анна Самусёнэк:

— Гэта надзвычайнае месца ў Польшчы, дзе усё яшчэ гэтае суіснаванне розных культур з’яўляецца вельмі прыязным. Я думаю, што гэты рэгіён Польшчы мог бы стаць прыкладам для іншых. Хоць, як я бачыла у тэлевізіі, у Беластоку даволі моцна адгукаюцца нацыяналістычныя плыні, а гэта нядобра. Я б хацела, каб гэтае суіснаванне розных рэлігій і культур магло праходзіць у зычлівай атмасферы. 

Хор «Adventus» з Орлі пераехаў у Бельск-Падляшскі, дзе ў мясцовым доме культуры сустрэўся з бельскай публікай. З хорам гасцінна выступіла Магдаліна Маліш, вучаніца Бельскага беларускага ліцэя.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя