Падляшша польска-беларуска-ўкраінскімі вачыма



„Triple portrait” – гэта фотапраект пра Падляшша ды яго жыхароў, ініцыятарам якога з’яўляецца малады фатограф з Польшчы Міхал Зяліньскі. Да супрацоўніцтва запрошаныя фатографы з Польшчы, Беларусі ды Украіны.

DSC_2155

„Тое, што вылучае гэты праект сярод іншых, гэта тэхніка фатаграфавання”, – тлумачыць удзельнік фатапленэру Юры Маціюн:

– Мы тут практыкуем старажытную тэхніку, якая называецца “мокры калодзій”. Калодзій вяртае нас у той час, калі фатаграфія толькі рабіла першыя крокі. Такая фатаграфія вяртае нас у пэўны сон, з якога чалавецтва калісьці выпаўзла, а можа яшчэ і не.

Фатографы прыехалі ў Шчыты-Дзенцялова, у Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры „Шчыты”. Фатаграфічны пленэр будзе праводзіцца ў розных месцах Падляшша. У жніўні, у межах фестывалю „Усход культуры”, пройдуць прэзентацыі выбраных фатаграфій, а таксама з’явіцца адмысловы фотаальбом.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя