Падляшша прэзентуе свой рэгіён на Турыстычным кірмашы ў Менску



Міжнародны Турыстычны кірмаш праходзіць ў Менску з удзелам прадстаўнікоў Падляшскага ваяводства. Яны прэзентуюць у беларускай сталіцы у тым ліку віртуальную роварную вандроўку, дэгустацыі рэгіянальных страў ды іншыя прапановы.  Турыстычны кірмаш стане не толькі магчымасцю для прэзентацыі Падляшша, але і для падпісання міжнародных пагадненняў.

9

Падляшскую дэлегацыю падтрымаў на кірмашы польскі амбасадар ў Беларусі Конрад Паўлік, а таксама міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко, які пацвердзіў вялікую зацікаўленасць у супрацы ў турыстычнай сферы.

Падчас кірмашу ўжо прайшлі і перамовы з прадстаўнікамі Гарадзенскай вобласці па актывізацыі супольнах транспамежных ініцыятыў.

17

Шматлікія наведвальнікі турыстычнага кірмашу выказалі жаданне бліжэйшым часам азнаёміцца з турыстычным Падляшшам. Кірмаш  у Менску завершыцца 9 красавіка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота wrotapodlasia.pl