„Падляшская актава культур” у Беластоку (абноўлена)



Выступам беларускага танцавальнага калектыва «Лялечкі» з Абухава пачаўся сёлетні фестываль „Падляшская актава культур”. Канцэрт у Беластоку пачынае шасцідзённае падарожжа фалклорных групаў з Балгарыі, Расеі, Украіны, Славаччыны ды Індыі па Падляшшы.

Сёлета „Лялечкі” – гэта адзіны калектыў, які прадстаўляе Беларусь на сцэне фестывалю, кажа яго дырэктар Андрэй Дырдал:

–  Па-просту, беларускія калектывы не падаюць заяўкі. У мінулым годзе быў адзін заўлены калектыў, які ўвогуле не прыехаў. Думаю, знойдзем нейкі спосаб, каб калектываў з Беларусі было больш. Тым больш што тут блізка.

Кіраўнік ансамбля танца «Лялечкі» Надзея Іванаўна:

– Гэта адбмысловы тэатр танца. Кожны нумар мае свой тэматычны сюжэт. Дзяўчынкам і хлопчыкам вельмі цікава танцаваць такія танцы, таму што яны самі прымаюць удзел у пастаноўцы гэтых нумароў.

Іван, ансамбль танца «Лялечкі»:

– Мяне завуць Іван. Мне маці прапанавала, каб я пайшоў у гэты калектыў. Мне ў гэтым калектыве падабаецца.

Аляксей, ансамбль танца «Лялечкі»:

– У гэтым ансамбле шмат паездак у розныя краіны – у Польшчу, у Расею.

Сёння канцэрты ў межах Падляшскай актавы культур ў Бельску Падляшскім, Ганёндзу, Моньках, Пунску, Замбраве і на галоўнай сцэне ў Беластоку. Пачатак усіх канцэртаў у 18 гадзін.

Фота Васіля Кроквы.

* * *

Выступам беларускага калектыва «Лялечкі» з Абухава пачынаецца сёння Падляшская актава культур.  Гэта міжнародны фестываль музыкі, мастацтваў і фальклору, які праводзіцца восьмы раз. Канцэрт у Беластоку пачынае шасцідзённае падарожжа калектываў з Балгарыі, Расеі, Арменіі, Украіны, Славаччыны ды Індыі па розных мястэчках Падляшскага ваяводства. Дзіцячы калектыў «Лялечкі» прэзентуе высокі мастацкі ўзровень, таму зайграе на інаўгурацыйным канцэрце, кажа дырэктар Ваяводскага асяродка анімацыі культуры Цэзары Мелька.

Гэта вельмі добры дзіцячы гурт. На Падляшскай актаве выступіць больш за 100 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Гурт прэзентуе народныя традыцыі і беларускі фальклор. І мы цешымся, што ўжо ад такога малога ўзросту артыстычны пачатак у гэтых дзетках развіваецца, асабліва бачна гэта ў беларускіх гуртах.

Апрача “Лялечак”, на сцэне на рынку Касцюшкі выступяць калектывы “Амабіліс” з Украіны і “Летува” з Літвы. Пачатак канцэрта ў 18 гадзін. Раней з-пад кафедры на рынак пройдзе парад калектываў, якія выступяць на сёлетняй актаве.

Чарговыя канцэрты – у Бельску Падляшскім, Нараўцы, Нурцы-Станцыі, Гарадку і Гайнаўцы.

Фота Лукаша Леанюка.

* * *

Каляровая нацыянальная вопратка, танцы і фолк-музыка – усё гэта можна будзе пабачыць на Міжнародным фестывалі „Падляшская актава культур”.

З аўторка да нядзелі ў 19-ці мясцовасцях ваяводства выступяць музыкі з Беларусі, Балгарыі, Расеі, Арменіі, Украіны, Славаччыны, Індыі ды іншых краін. Перад публікай таксама выступіць беларускі дзіцячы калектыў „Лялечкі” з Абухава.

У межах фестывалю можна будзе навучыцца традыцыйным падляшскім танцам, кажа дырэктар Ваяводскага асяродка анімацыі культуры Цэзары Мялько:

– Будзем заахвочваць жыхароў Беластока і рэгіёна да вывучэння рэгіянальных танцаў. У нядзелю будзем частаваць мінакоў бузай – напоем з Македоніі.

Абодва мерапрыемствы пачынаюцца апоўдні на Рынку Касцюшкі. „Падляшская актава культур” пачнецца 21 ліпеня канцэртам калектываў „Лялечкі” з Беларусі, „Ама-біліс” з Украіны і „Летува” з Літвы. Чарговыя канцэрты пройдуць у Бельску Падляшскім, Нараўцы, Нурцы-Станцыі, Гарадку ды Гайнаўцы.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя