Падляшскія „Восеньскі ліст” і „Хутар” гурты-юбіляры



20 гадоў спаўняецца гурту „Восеньск ліст”, а гурт „Хутар” адзначае 15-годдзе.

DSC01676

У Гмінным цэнтры культуры ўрачыста адсвяткавалі юбілеі падляшскіх музычных калектываў. Яны сталі брэндам беларускай нацыянальнай меншасці не толькі ў родным Гарадку, але і ва ўсёй Польшчы.

Пад час мерапрыемства кіраўнікі абодвух гуртоў прымалі віншаванні і пажаданні ад прадстаўнікоў мясцовых уладаў, дзеячаў культуры ды слухачоў:

– Яшчэ столькі ж гадоў, а можа і больш, няхай спяваюць, мы любім іх.

Дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку Юрый Астапчук:

– 20 гадоў пражыць з песняй, каб гэты калектыў існаваў – гэта вельмі цяжкая праца, таму яшчэ большы гэты юбілей сёння, бо мы ведаем як гэтыя асобы павінны былі цяжка працаваць, цяжка дайсці да такой гадавіны.  

Лідар гурта “Хутар” Янка Карповіч:

– Каб здароўе толькі, як гаворыцца, не падвяло. Плануем таксама ўзбагаціць, упрыгожыць выкананне нашых беларускіх песень. Будзем старацца, каб беларуская культура квітнела надалей і ішла ў добрым напрамку.

Юбілейныя святкаванні калектываў „Восеньскі ліст” і „Хутар” пачаліся з выступаў маладзейшых мясцовых гуртоў, якія працягваюць музычную традыцыю Гарадоцкай гміны. Таксама можна было пачуць найбольш вядомыя песні юбіляраў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара