Палескае мастацтва ў Мельніку



У Цэнтры гісторыі мельніцкай зямлі адкрылася выстава малюнкаў і скульптураў Івана Супрунчыка – мастака, які паходзіць з Цярэблічаў, што на беларускім Палессі. Паводле мастака, у працах ён паказвае беларускія абрады па абодвух баках мяжы:

— Мы прыехалі ў Мельнік, каб паказаць абраднасці дрэўнасці, што захаваліся ў нас, на Беларусі і тут на Палессі: у Студзіводах. Мы з Падляшшам — адно цэлае, адзін рэгіён, тыя ж людзі.

РР: А якія абрады?

—  Пачынаючы ад нараджэння… Гэта 3 перыяды ў жыцці: нарадзіўся чалавек, жаніўся і апошні шлях, калі чалавек памірае. Пакланяўся чалавек такім рэчам як хлеб, агонь і вада.

У час мерапрыемства выступлі таксама беларускія калектывы: «Жэмэрва» са Студзіводаў, «Дзятлавіцкі падлесак» і «На таку» з Менска.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара