Паліцыя разагнала акцыю пратэсту ў Ерэване



Удзельнікі акцыі „Не рабаванню” на праспекце Баграмяна адмовіліся выканаць патрабаванні паліцыі і сысці з праспекта. Напярэдадні пратэстоўцы перакрылі праезную частку вуліцы, і паліцыя дала ім час да 5:00 раніцы.

Пачынаючы з пятай, паліцыя перыядычна заклікалі ўдзельнікаў акцыі разысціся, але пратэстоўцы сфармавалі жывы ланцуг і адмовіліся выконваць патрабаванні. Праз паўгадзіны паліцыянты, таксама сфармаваўшы ланцуг, выціснулі ўдзельнікаў акцыі з праезнай часткі праспекта. Яны ачапілі праезную частку, не дазваляючы актывістам зноў выйсці на яе.

У выніку разгону акцыі пратэсту 48 актывістаў затрымалі і завезлі ў паліцыю. Праз некалькі гадзін яны былі вызваленыя.

armtoday.info